Летние лагеря STEMBRIDGE в Вильнюсе
Нажимая на кнопку, вы даете согласие на обработку персональных данных и соглашаетесь c политикой конфиденциальности
Частная школа STEMBRIDGE приглашает
в городские летние лагеря в Вильнюсе!
В стоимость всех лагерей и смен включены: 3-х разовое питание, необходимые учебные и творческие материалы, посещение мероприятий и музеев.
Этна-летнік – гэта знаёмства з культурай і традыцыямі беларусаў. Мы выправімся ва ўнікальнае падарожжа ў часе і даведаемся, як жылі нашыя продкі, чым яны займаліся, пра што марылі і на што спадзяваліся. Мы навучымся розным старажытным рамёствам і даведаемся, у якія гульні гулялі маленькія беларусы 100-200 год назад.
І на памяць пра летнік кожны створыць сваімі рукамі і забярэ дадому 5 арыгінальных вырабаў – па старажытных тэхналогіях, але якія дакладна прынадзяцца ў сучасным жыцці.
Змена 1 (10 – 14 ліпеня)
Дзень 1:
Тчэм падстаўку пад кубачак
Дзень 2:
Вышываем ахоўны арнамент процягам
Дзень 3:
Пляцем дэкаратыўны кошык
Дзень 4:
Робім свае “відзікі”
Дзень 5:
Ствараем паштоўку з элементамі выцінанкі
Змена 2 (17 – 21 ліпеня)
Дзень 1:
Анёл з саломы
Дзень 2:
Традыцыйная тэкстыльная лялька "на добры Шанец"
Дзень 3:
Выраб з традыцыйным арнаментам ці тэкставай вышыўкай
Дзень 4:
Ткацтва на дошчачках (закладка ці напульснік)
Дзень 5:
Расфарбоўваем торбу ў стылі маляваных дываноў
Цягам пяці дзён мы пагутарым пра самыя розныя беларускія рамёствы, традыцыі, звычаі і святы. Праглядзім пяць кароткіх дакументальных фільмаў па этнаграфіі Беларусі і абмяркуем іх. Кожны дзень мы будзем гуляць у традыцыйныя беларускія гульні, слухаць фальклорную музыку, чытаць цікавыя легенды і паданні. Здолеем перанесці досвед продкаў у сучаснае жыццё.
Вядоўца: Вераніка Ляўчук, пісьменніца, кіраўніца міжнароднага праекту “Бясконцая кніга казак”, вядоўца Клюбу беларускага хэндмэйду, арганізатар мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых (Ноч музеяў, кніжныя квэсты, Дзяды, Каляды, шляхетны баль, Гуканне вясны і інш.).
Даты летніку: 10 – 14 ліпеня, 17 – 21 ліпеня
Для каго: дзеці 6 – 11 год.
Кошт: 200 Eўра (5 дзён), 50 Еўра (1 дзень)